Новости по теме: БЕЛОРУСЫ ЗАРУБЕЖЬЯ



Прыгажосць душы

Вельмі рады за Алену! На маскоўскай сцэне выступала ўпершыню — і такі поспех! Міжнародны конкурс-фестываль “Великая Душа России” задуманы арганізатарамі, каб спрыяць духоўна-маральнаму й культурна-гістарычнаму адраджэнню рускага свету, традыцыйных каштоўнасцяў рускіх людзей. Ладзілі ж фестываль Фонд “Наследие митрополита Питирима”, Рускі культурны цэнтр і Палац культуры Расійскага ўніверсітэта транспарту (Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту). Алена Марозава паспяхова выступіла ў Маскве ...

06.12.2017
культура , белорусы зарубежья

Роднае — заўсёды прыгоднае

Памятаю, летась, падводзячы вынікі творчай стажыроўкі кіраўнікоў аматарскіх калектываў беларускіх суполак замежжа, яе ўдзельнікі казалі: вось бы ўзбагаціць тэарэтычныя, практычныя заняткі ў Мінску паездкай у рэгіёны! Пажаданне ўлічылі арганізатары сёлетняй праграмы курсаў: супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. І павезлі навучэнцаў на Гомельшчыну — пасёлак Акцябрскі, аграгарадок Валосавічы, Мазыр. Паехалі супляменнікі з Арменіі, Італіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Расіі, ...

06.12.2017
Беларусь , Полесье , белорусская культура , белорусы зарубежья

Кветкі для Максіма

Максім Багдановіч нарадзіўся ўзімку: 9 снежня па новым стылі ў яго дзень нараджэння. Было тое ў Мінску 126 гадоў таму, у 1891-м. Знакавы для ўсё беларускай культуры дзень мы адзначаем: 9 снежня актывісты беларускай дыяспары Крыма, прыхільнікі ягонай творчасці, сябры нацыянальна-культурных суполак з розных месцаў паўвострава ўскладаюць кветкі на магілу паэта ў Ялце. Жывучы ўдалечыні ад Бацькаўшчыны, мы такім чынам умацоўваем з ёй духоўную повязь. Увогуле шмат робім, каб жыла ў Крыме беларуская ...

06.12.2017
максим танк , память , белорусы зарубежья , белорусская культура

Танцавальныя падарункі землякам

На пачатку лістапада наш горад прымаў з Беларусі юных танцораў. А “Равеснік”, нагадаю, гурт вядомы: гэта заслужаны аматарскі калектыў. Танцоры падарылі даўгаўпілчанам два выдатныя канцэрты. Падарунак з Мінска для беларусаў Даўгаўпілса фота: Марыя памецька Ансамбль танца “Равеснік” мае багатыя традыцыі, амаль 60-гадовую слаўную гісторыю. Створаны ў 1958 годзе на базе Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску, лаўрэат Спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Арганізо ...

06.12.2017
белорусы зарубежья , танцы

У далонях роднай культуры

Увосень беларусы Самарскай вобласці штогод праводзяць Фестываль-конкурс дзіцяча-юнацкага мастацтва “Беларусь — мая песня!” — вялікае свята беларускай культуры. Адкуль, дарэчы, назва? “Песня, кажуць, адно з найпрыгажэйшых тварэнняў чалавека, — разважае заснавальніца фестывалю, прэзідэнт абласной арганізацыі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” Ірына Глуская. — Як у карцінах мастакоў, у вершах паэтаў, гэтак і ў песнях адлюстравана гісторыя жыцця людзей. У песнях — душа, мастацкі густ і талент народа ...

29.11.2017
белорусы зарубежья , белорусская культура , фестиваль

Мой родны кут...

Сярод першых удзельнікаў акцыі “Гукае ласкай родны край” міжнароднага радыё “Беларусь” былі сем’і Фусевічаў з польскага Вроцлава і Бісаул з Аўстраліі, а таксама Юры Грушок з Італіі. Супляменнікі даслалі фотаздымкі з месцаў, дзе цяпер жывуць, перадалі прывітанні родным, сябрам, знаёмым... Сям’я Фусевічаў з Вроцлава На сайце радыё “Беларусь” бачыла: вестачку з Беластока даслалі ўдзельнікі Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці”. Пад агульным здымкам выступоўцаў подпіс: “Пад час ...

18.10.2017
белорусы зарубежья

Настаўнік родам з Браслава

Ёсць такая тэлеперадача: “Сто пытанняў даросламу”. І якраз у такім фармаце педагогі з вучнямі вырашылi правесці ток-шоу ў Лiепайскай 12-й сярэдняй школе. Прычым адным з галоўных герояў пажадалi бачыць нашага земляка, настаўнiка фiзiкi Юрыя Уладзiмiравiча Скiндэрскага. Чаму яго? Пэўна, таму, што прадстаўнiкоў моцнай палавiны чалавецтва працуе ў школе няшмат. Да таго ж Юры Уладзiмiравiч — самы моцны фiзiк у Лiепаi. Вучнi яго — пастаянныя ўдзельнiкi рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд, прывозяць ...

18.10.2017
белорусы зарубежья , учитель

Новыя фарбы восені

Літаратурны фестываль “КрымБукФест-2017” праходзіў у Сімферопалі якраз 15 верасня — і ў той жа дзень у Мінску прадаўжаўся Міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”, што ладзіўся пад эгідай ЮНЕСКА. Прадстаўнікі беларускай дыяспары крымскіх гарадоў Еўпаторыі ды Сімферопаля сабраліся на прэзентацыю чарговых нумароў часопіса “Крым-Беларусь”, а таксама “Крым-Север”, галоўны рэдактар якіх — беларуска Дзіна Шаўчэнка. Вось так, разам, і адзначалі слаўную дату беларускай гісторыі ў плыні ...

13.10.2017
белорусы зарубежья

Вячоркі з бульбаю

Сапраўднае свята бульбы прайшло ў Екабпілсе напрыканцы верасня. Ладзіла яго мясцовае Беларускае таварыства “Спатканне”, па запрашэнні якога на свяце выступіў і ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры. Стравы з бульбы, прыгатаваныя гаспадынямі з Екабпілса Ехалі мы ў Екабпілс на “Бульбяныя вячоркі” з добрым настроем, і яркі сонечны суботні дзянёк таму спрыяў. Дарэчы, Свята бульбы ў нашых сяброў — традыцыйнае, і штораз усё цікавейшым становіцца. Па ...

13.10.2017
белорусы зарубежья

За сталом ніхто не лішні

Да юбілею ў Нальчыку, сталіцы Кабардзіна-Балкарыі, быў прымеркаваны фестываль нацыянальна-культурных цэнтраў “Национальная палитра”. На плошчы Марыі ладзіліся этнападворкі, для гасцей і наведнікаў свята быў накрыты і стол нацыянальнай беларускай кухні — пастараліся актывісты з тамтэйшай суполкі “Сябры”. Яе кіраўнік Павел Сідарук даслаў у рэдакцыю здымкі са свята, патлумачыў: плошча названа ў Нальчыку ў гонар Марыі Цямрукаўны, жонкі Івана Грознага — была ж яна дачкою кабардзінскага князя Цемрука ...

13.10.2017
белорусы зарубежья

“Світанак” з Ташкента

На пачатку верасня ў рэдакцыі газеты атрыманы ліст ад Святланы Дудзюк, старшыні Беларускага культурнага цэнтра “Світанак” з Ташкента. Яна паведамляе, што ў суполку з Бацькаўшчыны даходзіць па пошце газета “Голас Радзімы”. Інфармуе: цяпер ва Узбекістане ранейшы Рэспубліканскі інтэрнацыянальны культурны цэнтр, у склад якога ўваходзіць і БКЦ “Світанак”, з мая 2017 года пераўтвораны ў Камітэт па міжнацыянальных адносінах і сяброўскіх сувязях з замежнымі краінамі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі ...

13.10.2017
белорусы зарубежья

Рымскія мары

Не сакрэт: у некаторых краінах нашы супляменнікі актыўна працуюць у складзе рускіх суполак. Напрыклад, з навучэнцаў Вучэбна-метадычнага цэнтра “Николай Гоголь” у Рыме кожны пяты мае беларускія родавыя карані. Сям’я Аляксандра Гоўзбіта, дарэчы, пераехала ў Італію з Барысава, Аляксандра Рыбіна — з Мінска, карані па маці ў Надзеі Лаурэллі, Мікалая Чэзарыні, Сашы Чэллі — з Гомеля... Шмат малых наведваюць дзіцячы садок пры цэнтры. З пачаткам новага навучальнага года школьнікаў павіншавала і наша ...

13.10.2017
белорусы зарубежья

Зелянее ў Тальяці алея

Новыя весткі з Тальяці сведчаць: у верасні ажывілася там дзейнасць беларускай суполкі. Яе кіраўніца Людміла Дзёміна паведаміла пра ўдзел сяброў “Нёмана” ды “прынёманскіх” творчых гуртоў “Купалінка” і “Зорачкі” ў шматнацыянальным фестывалі “Тольяттинские мелодии единства” (12 верасня), у пасадцы дрэўцаў і дэкаратыўных кустоў на новай Алеі дружбы народаў (15 верасня). А праз некаторы час даслала спасылку на сюжэт з тэлеканала “Тольятти в деталях” — у студыю журналісты пасля тых акцый запрасілі кі ...

04.10.2017
белорусы зарубежья

У Лудзе — родныя людзі

Беларусы Латвіі ўвосень праводзяць Дні беларускай культуры, прысвячаючы іх адметным датам з гісторыі Бацькаўшчыны. Сёлета ж Дні, якія праходзяць пад знакам 135-х угодкаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, пачаліся 16 верасня ў вялікай зале Народнага дома горада Лудзы. Госці з Даўгаўпілса ў Лудзе Фота: анатоль лісавец Ладзіла імпрэзу Лудзэнскае таварыства беларускай культуры “Крыніца”, запрасіўшы на свята й таленавітых энтузіястаў з Зілупскага беларускага таварыства “Пралеска” ды творчыя гурты Даўгаўпі ...

04.10.2017
дни белорусской культуры , белорусы зарубежья